Epizódjegyzetek
Новы выпуск прысвечаны славутаму дойліду і інжынеру Віктару Юношу-Пятроўскаму. Пры жыцці ён здабыў вялікую славу, але сёння яго імя мала вядомае на Радзіме, у Беларусі. Стваральнік пакінуў бачны след у архітэктуры Беларусі і Польшчы.
У Віцебску па яго праекце збудаваны неагатычны касцёл Святой Барбары, які цудам ацалеў і да 2011 года быў кафедральным саборам. Таксама ён перабудаваў гарадскі тэатр і стварыў вялікі піўны бровар у Чашніках.
У Варшаве архітэктар спраектаваў турму на вуліцы Ракавецкай, казарменныя комплексы і грандыёзны будынак кадэцкага корпуса імя Суворава — сёння там месціцца…
Weboldal: vaticannews.va

