About this podcast
«Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» — гэта голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года (на момант публікацыі аўдыякнігі - больш за 2 гады) застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі.
Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання Максіма Знака ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур'ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.
І — насуперак абставінам — чытач/слухач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.
Пераклад на беларускую мову («Зэкамерон») - Ігар Качуня.
Праект стварэння аўдыяверсіі апошняга выдання кнігі па-беларуску – гэта супольная праца аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежнай тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы». Чыталі Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Уладзімір Пугач, музыка - Уладзімір Пугач, саўнд-дызайн - Аляксандр Зелянеўскі.
Мы шчыра ўдзячныя краўдфандынгавай платформе Gronka.org за дапамогу ў арганізацыі і прасоўванні збора на стварэнне аўдыякнігі. Асабліва дзякуем усім, хто падтрымаў збор. Маем гонар назваць частку імёнаў у аўдыяверсіі
Выдавецтва папяровай версіі - «Полацкія лабірынты»
Чытаюць: Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Уладзімір Пугач
Episodes
- Гутаркі. · 1 h 21 min · Episode 10Дысклэймер. Res publica. Дэмакратыя. Пра міграцыю. Дурата. Грамадзянства. Адзіная дзяржава. Правы і абавязкі. Утопіі і антыўтопіі.
- Песні · 32 min · Episode 9Можа быць, Ave Marіa, Тры месяцы (аптымістычны марш), Акіян, Марусіна калыханка, Замактайм, Яхта на месяцы, Рабінзон, Том Соер, Тры мушкецёры, Пітэр Пэн, Тарзан, Маўглі, Алесь…
- Стихи · 17 min · Episode 8«Не испугаться б смелости...», Ботаем по фене, Бывшим юристам, Жёлто-красные письма, Мюнхгаузен, Стихи писать не очень сложно..., Ангел, Не пишите в прошедшем времени, «Жив…
- Вершы (Бульба, 1984, · 20 min · Episode 7Валадарка, Злачынства, Восеньскі дождж, Трымайся, Карцар, Не канец, Арыштант, «Запрасіў бы цябе ў сваю хату...», А калісьці, Гукі Валадаркі, Гукі Амерыканкі, «Рукі за спіну!»…
- «Зэкамерон». Частка 5. · 1 h 4 min · Episode 6Мэта, Шэф, Палец, Шапка, Пунсовая кветачка, Снег, Чортаў Эндзі, Абраны, Бразілія, Паэт-рамантык, Братачка, Чыфбак, Вейкі, Сустрэча выпускнікоў, Тэорыя адноснасці, Упушчаныя…
- «Зэкамерон». Частка 4. · 1 h 0 min · Episode 5Водар, Рэцэпт, Добрая музыка, Патрэба, Кілер, Кашчэй, Белыя ніткі, Магіла, Яечка, Вальгала, Кажурэчнік, Татуяванка, Дзяжурны, Цэнзурыён, Гімлі, Плацкарта, Нецікавы, Шавасана…
- «Зэкамерон». Частка 3. · 1 h 2 min · Episode 4Маша, Лазня, Уруру, Рапарт, Шматаблічны, Мутка гарбаты, Мацаніце, Карaнавірус, Фантазія, Кніганошы, Алфавіт, Паляванне, Першай справай, Тэатральны гурток, Брэд Піт, Чыфірмайстар…
- «Зэкамерон». Частка 2. · 1 h 2 min · Episode 3Ленін, Кулінарны сноб, Пэ-П,. На валаску, Гуманітарка, Важная М, Грамадства, Грыбы, Асвяжальнік паветра, Няма ручак, Дурань, Эгаіст, Там дождж, Бегануты, Заяўка ў магаз, Кніжка…
- «Зэкамерон». Частка 1. · 58 min · Episode 2Суд, Стаматолаг, Чалавечак, Тупат прусакоў, Паўтара карабля, Пляменнічак, Згушчонка, Сямейная вячэра, Дыктоўка, Зёлка, Адчуванне, Гэта мы, Сезам, адкрыйся!, Да Вінчы, Пытанне…
- Уступ. Пра аўтара · 13 min · Episode 1




